Кніжная выстава “Роднай мовы перелівы”
У школьнай бібліятэцы арганізавана кніжная выстава “Роднай мовы перелівы”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Мова кожнага народа самабытна і мае выразы, якія адлюстроўваюць менталітэт і традыцыі нацыі. Мова фарміруе свядомасць чалавека.
Беларуская мова – адна з дзвюх дзяржаўных моў у нашай краіне. На выставе прадстаўлена літаратура, прысвечаная беларускай мове: лепшыя творы беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў і паэтаў, розныя віды слоўнікаў, даведнікаў, вучэбных дапаможнікаў і інш.
Выстава будзе дзенічаць да 28 лютага.