Святкаванне Дня роднай мовы
Добрай ранiцы! Вiтаю! Вясёлка, коўдра, абрус, кажан - гэтыя i iншыя словы сёння гучалi ў нашай школе ранiцай.
Вучнi i настаўнiкi далучылicя да святкавання Дня роднай мовы. Вучнi V "Г" сустракалi вучняў i настаунiкаў, вiталi iх i прапанавалi адказаць на займальныя пытаннi па беларускай мове. Кожны настаўнiк-прадметнiк на першым занятку правёў iнфармацыйную хвiлiнку "Мiжнародны дзень роднай мовы". Вучнi I-II класаў наладзiлi выставу малюнкаў "Замалёўкi да любiмых казак", вучнi III-IV класаў - выставу малюнкаў "Беларускi алфавiт у малюнках". Атмасферу свята падтрымлівала лiтаратурна-музычная кампазiцыя "Гучы, роднае слова". З вучнямі III-X класаў прайшлі "Купалаўскія чытанні". X клас наведаў экскурсію у школьным музеі "Пясняр зямлі беларускай". У VI В класе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы. Вучні паспрабавалі сябе на лепшага знаўцу беларускай мовы ў інтэлектуальнай гульні ,,Размаўляем па-беларуску".