Злёт юных талентаў Маладзечанскага раёна
Злёт юных талентаў Маладзечанскага раёна
19 мая 2018 года ў бібліятэцы «Верасок»адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага злёту юных талентаў пад назвай “Пра цябе, мой родны край”, прысвечанага Году малой радзімы. Тут сабраліся таленавітыя вучні з 12 школ раёна.
Цырымонія ўзнагароджання пачалася з песні ў выкананні Чарняўскага Канстанціна, саліста ўзорнай эстраднай студыі «Жывы гук» Палаца культуры.
Удзельнікаў конкурсу павітаў краязнаўца Міхаіл Міхайлавіч Казлоўскі. Ён звярнуў увагу на тое, што бібліятэка не страчвае добрай традыцыі і конкурс, які праводзіцца ужо чацвёрты дзесятак год, не страціў сваёй актуальнасці і зараз. Дарагога варта тое, што стварае моладзь. А таксама выразіў сваю ўпэўненнасць, што пісаць, маляваць і ствараць не прападзе жаданне і ў сталым узросце.
На конкурс, які праводзіўся сярод удзельнікаў Злёту па трох намінацыях: «Паэзія», «Проза», «Жывапіс», - былі прадстаўлены 66 работ: 29 паэтычных твораў, 20 - празаічных, твораў жывапісу - 17.
Творчыя працы ацэньвалі таленавітыя і працавітыя людзі, майстры сваёй справы: краязнаўца, публіцыст, выдавец, кіраўнік літаратурнага аб'яднання «Купалінка» Міхась Казлоўскі, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў; член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Хазянін; метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Перхаровіч Клаўдзія Іванаўна; выкладчык Дзіцячай мастацкай школы мастацтваў Тамара Марчанкова; паэт Тамара Іванаўна Аўсяннікава. Яны адказна і аб'ектыўна падышлі да ацэнкі работ дзяцей.
Здольнасць пісаць вершы дадзена не кожнаму. Але цяжка ўявіць літаратуру без паэзіі. Пераможцамі ў намінацыі «Паэзія» сталі вучаніцы сярэдняй школы №1 Яна Крыцкая (5 клас) і Сіняўская Ульяна (4 клас), якая заняла 2 месца. 3 месца у Гулецкай Лізаветы, вучаніцы 9 класа Турэц-Баярскай сярэдняй школы
Лепшых у намінацыі «Проза» аб'яўляў Аляксандр Хазянін. На конкурс былі прадстаўлены работы розных жанраў: эсэ, апавяданні, замалёўкі. Перамогу ў гэтай намінацыі раздзялілі паміж сабой вучаніца 8 класа сярэдняй школы №14 Райская Ксенія і вучаніца 11 класа сярэдняй школы №1 Буневіч Агата.
Усе ўдзельнікі конкурсу былі узнагароджаны дыпломамі, падзячнымі пісьмамі, падарункамі і заахвочвальнымі прызамі.
Па матэрыялах сайта аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама.