Сустрэча з паэтам Віктарам Шніпам
"Край, з якім звязаны лёсам" - менавіта пад такой назвай 25 кастрычніка ў гарадской бібліятэцы-філіяле №7 адбылася сустрэча вучняў 9 "А" нашай школы з вядомым сучасным беларускім пісьменнікам,паэтам, рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, ураджэнцам вёскі Пугачы Валожынскага раёна-- Віктарам Шніпам. Сустрэча прайшла ў фармаце круглага літаратурнага стала. Вучняў вельмі зацікавілі забаўныя нявыдуманыя гісторыі з жыцця паэта, а таксама вершы Віктара Анатольевіча. Пісьменнік пакінуў на добры ўспамін школе сваю кнігу "Заўтра была адліга". Паэтычную сустрэчу правялі супрацоўнікі бібліятэкі і вядомы краязнаўца, наш зямляк М.М. Казлоўскі.