"Добрыя гаспадары- і стары, і малы"
23 кастрычніка на базе нашай ўстановы адукацыі супрацоўнікі ДУ «Дзіцячы цэнтр культуры «Расток» правялі свята пад назвай «Добрыя гаспадары – і стары, і малы», удзельнікамі якога сталі навучэнцы I-IV-х класаў. Юныя гаспадары запрашалі гасцей і ўдзельнікаў свята пачаставацца на “Смачным падворку”, патанцаваць і заспяваць песні на “Музычным падворку”, палюбавацца ўраджаем на “Ураджайным падворку” і пагуляць у беларускія народныя гульні на “Гульнёвым падворку”. На свята завітала нават Царыца Восень. Усе ўдзельнікі свята былі ўзнагароджаны дыпломамі, кожны ў сваёй намінацыі.