IX Кангрэс выкладчыкаў нямецкай мовы і германістаў
17 – 19 сакавіка 2016 года ў Мінску сабраліся разам 180 выкладчыкаў нямецкай мовы з сярэдніх школ, устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі і ўніверсітэтаў Беларусі, каб паўдзельнічаць у семінарах і паслухаць даклады вядомых экспертаў з галіны нямецкай мовы як замежнай. Адбыліся як пленарныя пасяджэнні, так і шматлікія семінары. Акрамя таго, вядучыя нямецкія выдавецтвы, якія выпускаюць літаратуру па нямецкай мове як замежнай, прэзентавалі свае навінкі.
Удзел у Кангрэсе прыняла і настаўніца нямецкай мовы нашай школы Посах Алёна Іванаўна.