Тыдзень пачатковай школы. Дзень першы
З 15 па 19 сакавіка ў школе праходзіць тыдзень пачатковай школы. Першы дзень быў прысвечаны роднай мове. Вучні першых класау́ праслухалі ау́дыёзапіс казкі "Зайкава хатка", пазнаеміліся з героямі іншых казак, выбралі кнігу для самастойнага чытання.
Вучнi II Б класа наведалi лiтаратурную гасцёўню, дзе пазнаемiлiся з творамi беларускiх пiсьменнiкаў Янкi Купалы, Р. Бензярука i iншых. Дзеці яшчэ раз пачулi жывое, меладычнае, трапяткое беларускае слова.