Конкурс аратараў
У рамках правядзення Тыдня беларускай мовы і літаратуры адбыўся конкурс аратараў "Мова мая родная", у якім прынялі ўдзел вучні 8-11 класаў. Выступленні ўдзельнікаў конкурсу вызначаліся арыгінальнасцю, эмацыянальнасцю і глыбінёй думкі. Кожны змог выказаць свае меркаванні ў межах зададзенай тэмы, але ўсе прамоўцы сышліся ў адным:
"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!"
Пераможцамі конкурсу сталі:
1 месца - Буневіч Агата (9 "А" клас, настаўнік Раманоўская Р.М.)
2 месца - Валуй Іван (8 "А" клас, настаўнік Грынкевіч М.А.)
3 месца - Буркевіч Кірыл (9 "В" клас) і Крыцкі Уладзіслаў (9 "Б" клас, настаўнік Раманоўская Р.М.)
А вучні 9 "А" класа мелі магчымасць сустрэцца і пагутарыць пра родную мову і літаратуру і ўвогуле пра жыццё з краязнаўцам, пісьменнікам М.М. Казлоўскім.