Школьная бібліятэка запрашае далучыцца да святкавання Дня роднай мовы
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтага свята ў школьнай бібліятэцы арганізавана кніжная выстава “ Гучы, родная мова!”. Кнігі на выставе знаёмяць чытача не толькі з сучаснай беларускай мовай, але расказваюць аб вытоках нашай мовы, яе гістарычным лёсе, чаму мы так гаворым. Раздел выставы “Час чытаць на роднай мове” прадстаўляе мастацкія творы сучасных беларускіх пісьменнікаў.
Запрашаем усіх далучыцца
да святкавання
ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ!