Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 24 февраля 2020 в 14:20
223 просмотра

21.02.2020 Міжнародны дзень роднай мовы у сярэдняй школе №1, якая носіць ганаровае імя зоркі беларускай літаратуры Янкі Купалы, традыцыйна адзначаўся шырока і ўрачыста. Напярэдадні, у сераду, 20 лютага, на інфармацыйных гадзінах вучні разам з класнымі кіраўнікамі ўзгадалі гісторыю ўзнікнення свята роднай мовы. 21 лютага, з самай раніцы, вучняў сустракалі ў бібліятэцы, дзе распачала працу выстава “Роднай мовы пералівы”. На ўсіх паверхах школы на стэндах былі размешчаны партрэты і выказванні славутых народных пісьменікаў, паэтаў і літаратурных дзеячаў, якія як бы прамаўлялі да вучняў словамі-запаветамі аб неабходнасці вывучэння і беражлівых адносін да роднага слова. Настаўнікамі пачатковых класаў і настаўнікамі роднай мовы і літаратуры былі падрыхтаваны і праведзены разнастайныя мерапрыемствы для вучняў розных класаў: гэта і конкурс сачыненняў “Якая цудоўная родная мова!”, і інтэлектуальная гульня “Скарбы роднага краю”, і квэст “Гавары са мной па-беларуску”. Найбольш дасведчаныя вучні прынялі ўдзел у рэспубліканскай гульні-конкурсе “Буслік – 2020”.

Традыцыйным завяршэннем свята сталі Купалаўскія чытанні “Чытаем Купалу разам”, якія прайшлі ва ўтульным пакоі Янкі Купалы. Падчас мерапрымства адбылася сустрэча вучняў і настаўнікаў з мясцовай паэткай Марыяй Сцяпанаўнай Леановіч, якая адначасова яшчэ і працуе настаўнікам працоўнага навучання ў нашай школе. Для ўсіх было прыемным адкрыццем тое, што Марыя Сцяпанаўна піша вершы на роднай мове.

Свята скончылася, але любоў і павага да роднага слова назаўсёды ў сэрцах маленькіх беларусаў – вучняў Маладзечанскай сярэдняй школы № 1 імя Янкі Купалы.

фота

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.