Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Поздравляем!

Дата: 2 ноября 2015 в 16:16
327 просмотров

Падведзены вынікі адкрытага дыстанцыйнага конкурсу па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура», прысвечанага 85-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, арганізатарам якога выступіў Адукацыйны цэнтр Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Конкурс быў накіраваны на развіццё ўстойлівай цікавасці вучняў да вывучэння вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» праз актуалізацыю ведаў пра жыццё і творчасць Уладзіміра Караткевіча; фарміраванне ў вучняў каштоўнасных арыентацый і маральных перакананняў на аснове асобаснага асэнсавання класічных літаратурных твораў; удасканаленне інфармацыйнай культуры вучняў; садзейнічанне інтэлектуальнаму, эстэтычнаму і духоўнаму развіццю вучняў.

Мерапрыемства аб’яднала больш за 900 вучняў IX–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцаў I–II курсаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Дыпломам I ступені ўзнагароджана

Буневіч Агата, вучаніца 9 «А» класа Дзяржаўнай установы адукацыi «Маладзечанская сярэдняя школа 

 № 1 імя Янкі Купалы»

Віншуем Агату і жадаем новых перамог!

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.