Раённы фестываль "Беларусь - мая песня!"
13 красавіка 2019 года ў ДУА “Маладзечанская сярэдняя школа №4” адбыўся раённы фестываль беларускай народнай творчасці “Беларусь – мая песня!”, прысвечаны Году малой радзімы.
Арганізатарамі фестывалю з’яўляўся Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”. Фестываль беларускай народнай творчасці складаўся з дзвюх конкурсных частак. У конкурсе мастацкай самадзейнасці ўдзельнікі дэманстравалі свае таленты ў вакальным, харэаграфічным і інструментальным накірунках.
Конкурсная праграма фестывалю складалася з 23 музычных нумароў, якія прадставілі 138 навучэнцаў з 15 устаноў адукацыі горада і раёна.
Беларускія народныя песні, фрагменты абрадаў, народныя танцы, інструментальная музыка – усё гэта гучала на фестывалі як знак павагі да народнай спадчыны, роднага краю, беларускай мовы.
Аб’ектыўнае і кампетэнтнае журы вызначыла пераможцаў.
Намінацыя “Беларускі народны танец”:
2 месца – танцавальны калектыў “Серпанцін” (кіраўнік Баброўка Наталля Антонаўна), ДУА “Маладзечанская сярэдняя школа №1 імя Янкі Купалы”
ВІНШУЕМ!